«Беларусь павінна працаваць над магчымасцямі прымаць замежных турыстаў»: эксперт


Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў. Адпаведны ўказ 9 студзеня падпісаў кіраўнік краіны.

Дырэктар рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстар мяркуе, што да гэтага рашэння трэба ставіцца стрымана.

«Нельга сказаць, што нашая краіна шырока вядомая ў свеце, каб сюды бесперапынна ляцелі. Мы б хацелі гэтага, але пакуль гэта патрабуе вялікіх высілкаў па прасоўванні Беларусі і магчымасцям прымаць замежных турыстаў. І гэта першыя крокі ў зняцці ўсялякіх бюракратычных перашкодаў».

Ён кажа, што цяпер рыхтуецца шэраг лістоў і зваротаў ува ўрады, у якіх прапрацоўваюцца дадатковыя меры па зняццю перашкодаў па арганізацыі ўезду ў нашу краіну.

«Адэкватныя крокі нашай краіны могуць паслужыць прыкладам і ў стасунку да Беларусі ў зняцці коштаў візы, дзе мы зʼяўляемся ізгоямі ў адносінах турызму».

Указ уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў