Беларусь пасля таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі


Аляксандр Лукашэнка раніцаю 23 верасня таемна ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Уся працэдура інаўгурацыі заняла каля 40 хвілін.

Спецыяльны эфір «Белсату» прысвечаны таемнай інаўгурацыі.

Абноўлена
«Лукашэнка сам не ведае, як скончыцца ягоная палітычная карʼера». Аналітыкі пра таемную інаўгурацыю
2020.09.23 14:17
  • Паводле афіцыйных звестак, 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю з 1994 года. Разам з тым апаненты лічаць вынікі выбараў сфальсіфікаванымі, а іх сапраўдным пераможцам – Святлану Ціханоўскую.
  • Ад 9 жніўня ў Беларусі працягваюцца няспынныя пратэсты, на нядзельных акцыях колькасць удзельнікаў рэгулярна перавышае 100 тысяч чалавек. Супраць дэманстрантаў улады ўжываюць гвалт і затрыманні. Паводле падлікаў праваабаронцаў, з пачатку выбараў у Беларусі былі затрыманыя больш за 14 тыс. чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 250 чалавек.
  • Пра нелегітымнасць Лукашэнкі заявілі ў Еўразвязе і Украіне. Павіншавалі ж яго з перамогай толькі кіраўнікі Азербайджану, Арменіі, Казахстану, Кітаю, Кыргызстану, Малдовы, Расеі, Таджыкістану, Турэччыну і Узбекістану.

belsat.eu

Стужка навінаў