Беларусь паслала ў Кітай другі самалёт з гуманітарнай дапамогай


Сама
Самалёт з гуманітарным грузам.
Фота: mil.by

З прычыны выбуху каронавірусу 2019-nCoV, на рашэнне кіраўніка Беларусі ў Кітай накіраваўся яшчэ адзін беларускі самалёт з гуманітарным грузам. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

У самалёты загружаныя тавары медычнага прызначэння агульным грузам каля 20 тонаў. Дапамога сабрана згодна запыту КНР. Борт вылецеў да Пекіну з аэрапорту ў Мачулішчах 5 лютага. Агульны час палёту складзе каля 20 гадзін. Гуманітарны груз суправаджае намеснік кіраўніка МНС Ігар Болатаў.

Hавiны
Беларускія лекі паляцелі ў Кітай. На чарзе – медыкі
2020.01.29 18:16

«Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. На сённяшні дзень гэта адзіная краіна, якая накіроўвае другі груз для аказання дапамогі», – цытуе сайт Міністэрства абароны амбасадара КНР у Менску Цуй Цыміна.

Першы гуманітарны груз з Беларусі прыбыў у Кітай 31 студзеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў