Беларусь папрасіла ў ЕБРР крэдыт у $ 1 млрд


Беларусь зацікаўлена ў крэдыце Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця ў памеры да $ 1 млрд для крэдытавання найбольш пацярпелых праз пандэмію сектараў эканомікі, піша БелТА.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Дзмітрыя Крутога з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію ў фармаце відэаканферэнцыі.

Беларускі бок зацікаўлены ў прадстаўленні крэдытных рэсурсаў ЕБРР буйным дзяржаўным банкам – Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку, Банку развіцця ў абʼёме да $ 1 млрд, у тым ліку для малых і сярэдніх кампаніяў з найбольш пацярпелых сектараў эканомікі.

«Што датычыць сумеснага фінансавання з іншымі фінансавымі інстытутамі (Сусветны банк, Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцыяў, Еўрапейскі інвестыцыйны банк) – тут мяркуецца захаванне лімітаў для дзеючых кліентаў ЕБРР у ​​Беларусі, пашырэнне мандату на крэдытаванне асобных дзяржаўных арганізацый, якія апынуліся ў складаным становішчы», – сказаў Дзмітрый Круты.

Гаворка пра «Белавію», Беларускую чыгунку, «Гомельшкло», прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, дадаў ён.

Бакі дамовіліся выкарыстоўваць паскораную працэдуру падрыхтоўкі адпаведных рашэнняў і актыўна выкарыстоўваць фармат відэаканферэнцыі.

Hавiны
Беларусь просіць у МВФ 900 млн долараў
2020.03.30 17:56

КА belsat.eu

Стужка навінаў