Беларусь пакуль не будзе павышаць тарыфы на транзіт расейскай нафты


Беларускі бок пакуль устрымаўся ад павышэння тарыфаў на транзіт расейскай нафты на 23%, пра што ішла гаворка ў красавіку. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч паведаміў, што Менск адклаў гэтае пытанне на канец года, піша «Інтэрфакс».

«Перагляд (тарыфаў на транзіт) ва ўстаноўленым парадку, у канцы года мы разглядаем гэтыя пытанні», – сказаў Калтовіч, каментуючы перспектывы павышэння тарыфаў.

Ён пацвердзіў, што ў красавіку Беларусь ініцыявала падвышэнне тарыфаў на транзіт на 23,1%, матывуючы гэта неабходнасцю забеспячэння экалагічнай бяспекі трубаправодаў. Аднак тады прапанова не была ўзгоднена Масквой, «паколькі Расея прапанавала выразна абгрунтаваць прычыны павышэння на гэты працэнт».

Калтовіч таксама адзначыў, што тэма павышэння тарыфаў на прапампоўку «была, яна застаецца, але вы ж ведаеце, што існуе методыка, за рамкі якой ні адна з бакоў не павінна выходзіць».

Лукашэнка параўнаў дзеянні Расеі на рынку з санкцыямі для Беларусі. Крэмль назваў гэта «эмацыйнай рэплікай»

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары