Беларусь мяняе балтыйскі напрамак на расейскі


Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Галоўнага мытнага камітэту дэталі пераарыентавання грузапатоку з Балтыйскага кірунку на расейскі порт Усць-Луга.

У Юрыя Сянько ініцыятар дыпламатычнага скадалу з Еўропаю пацікавіўся пра сітуацыю на межах з Літвою, Латвіяй, Польшчай і Украінаю.

«Асабліва што датычыць двух балтыйскіх дзяржаваў – Літвы і Латвіі. Як вы мне дакладваеце, амаль 40 % грузавікоў, якія вязуць грузы ў Беларусь, сёлета ідуць з Літвы і Латвіі. Гэта велізарны аб’ём. Калі мы возьмемся за гэты паток, то лагістычныя пункты Літвы недаатрымаюць недзе чвэрць», – адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка прыняў 5 кастрычніка старшыню ДМК Юрыя Сянько.
Фота: president.gov.by

З расейскімі адмыслоўцамі цяпер ідзе абмеркаванне, датычнае пераарыентацыю беларускіх грузаў з нафтапрадуктамі, калійнымі угнаеннямі і іншымі таварамі з Балтыйскага напрамку на порт Усць-Луга.

Hавiны
Гэта загад: МЗС настойвае на скарачэнні дыпламатаў у амбасадах Польшчы і Літвы
2020.10.03 14:10

«У нас створаныя магутныя лагістычныя цэнтры. Вельмі шматлікія паслугі, у тым ліку для нашых суб’ектаў гаспадарання і для суб’ектаў краінаў ЕАЭС, аказваем ў той жа Літве. Але, наколькі я інфармаваны, такія паслугі мы можам аказаць гэтым перавозчыкам у Беларусі. Як вы бачыце вырашэнне гэтай праблемы?» – спытаў рэфарматар у кіраўніка мытні.

Паводле Сянько, за студзень-жнівень беларускую мытную мяжу з краінамі Балтыі, Польшчы і Украіны перасек 71 млн т тавараў. Гэта на 15 % менш, чым за адпаведны перыяд летась.

«На гэта паўплывала ў тым ліку Расея, якая на 30 % знізіла аб’ём нафтапрадуктаў для краін Заходняй Еўропы. Нашае памяншэнне экспарту і імпарту адбылося толькі на 10 %», – адзначыў старшыня ДМК.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў