Беларусь падвысіла экспартныя мыты на нафту


З 1 чэрвеня Беларусь падвышае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі. Адпаведнае рашэнне прадугледжвае пастанова № 342 Савета міністраў ад 30 траўня 2019 года.

Стаўка вывазной мыты на сырую нафту павышаецца са 104,6 да 110,4 долара за тону.

На прамагонны бензін – з 57,5 ​​да 60,7 долара за тону, на таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя алеі – з 31,3 да 33,1 долара за тону.

Нагадаем, Расея пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без мытаў. Пры гэтым памеры экспартных мытаў у трэція краіны карэктуюцца штомесяц і залежаць ад коштаў на саму нафту.

КА belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў