Беларусь падала заяўку на ўдзел у «Еўрабачанні-2017»


У бліжэйшы час БТ распачне падрыхтоўку да галоўнага песеннага конкурсу Еўропы.

Нацыянальная дзяржтэлерадыёкампанія – адзіны ў нашай краіне сябар Еўрапейскага вяшчальнага звязу (ЭВЗ) – накіравала гэтай міжнароднай арганізацыі заяўку аб удзеле ў песенным конкурсе «Еўрабачанне».

Горадам-гаспадаром «Еўрабачання-2017» абʼяўленая сталіца Украіны – Кіеў. Конкурс пройдзе ў Міжнародным выставачным цэнтры ўмяшчальнасцю 11 тыс. гледачоў. Квіткі на канцэртныя шоу паступяць у продаж напрыканцы гэтага года.

Паўфіналы «Еўрабачання-2017» адбудуцца 9 і 11 мая. Фінал – 13 траўня.

На папярэднім конкурсе ў Швецыі Беларусь прадстаўляў IVAN. Спявак быў упэўнены, што дойдзе да фіналу, але памыліўся.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў