Беларусь пачала перадачу Расеі спісу невыязных асобаў


Беларусь і Расея сфармуюць адзіную базу невыязных грамадзянаў да 1 красавіка. Пра гэта паведаміў 24 сакавіка начальнік Дэпартаменту грамадзянства ды міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксей Бягун.

Прадстаўнік МУС адзначыў, што беларускі бок ужо атрымаў асобны спіс у дачыненні да тых асобаў, права выезду якіх з Расеі абмежаванае. Зараз адбываецца інтэграцыя дзвюх базаў звестак, перадае БелТА.

«І пачалі адпраўку адпаведных звестак у Расею. Гэтая праца да за 1 красавіка павінны быць завершаная«, – сказаў Бягун.

Таксама ён адзначыў, больш за 300 замежнікаў папрасілі працягнуць ім тэрмін знаходжання ў Беларусі звыш 90 дзён з прычыны закрыцця межаў праз каронавірус.

Hавiны
Беларусь і Расея створаць супольны спіс невыязных
2020.02.07 13:08

Нагадаем, што Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Расеі планавалі да 1 сакавіка завяршыць фармаванне супольнага спісу неўязных грамадзянаў, а таксама стварыць супольны спіс невыязных.

Таксама дамоўлена падрыхтаваць пагадненне, якое будзе рэгламентаваць пытанні абмену інфармацыі ў галіне міграцыі ў дачыненні да ўласных грамадзянаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў