Беларусь не мае жадання ўступаць у ЕЗ. Пакуль…


Еўрапейскі Звяз мае разглядаць Беларусь як суседа, а не як краіну, якая хоча ўступіць у ЕЗ. Пра гэта намеснік міністра замежных справаў Алег Краўчанка заявіў 28 сакавіка на семінары «Пераасэнсаванне суверэнітэту ў сучасным свеце» экспертнай ініцыятывы «Менскі дыялог».

«У нас такога жадання [уступлення ў ЕЗ. – Заўв. belsat.eu] пакуль што няма», – адзначыў намеснік міністра, паведамляе БелТА.

Алег Краўчанка падкрэсліў, што Менск разлічвае на паспяховае развіццё адносін з Еўразвязам, бо бакі аб’ядноўваюць агульныя інтарэсы. Акрамя таго, ЕЗ зʼяўляецца другім па значнасці гандлёвым партнёрам Беларусі. Адносіны паміж бакамі Алег Краўчанка бачыць як адносіны суседзяў, якія дапамагаюць адзін аднаму і не ствараюць праблем.

ВІДЭА
Літоўскі міністр: спрашчэнне візавага рэжыму амаль завершанае
2019.03.26 09:01

Нагадаем, што паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам дагэтуль адсутнічае базавае пагадненне аб супрацы.

«Хацеў бы пачуць, што неабходна зрабіць для таго, каб як мага хутчэй заключыць базавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕЗ, таму што такі прававы вакуум паміж суседзямі, вядома, контрпрадуктыўны для абодвух бакоў», – адзначыў прэм’ер-міністр Сяргей Румас 18 лютага на сустрэчы з еўракамісарам па бюджэце і чалавечым рэсурсаў Гюнтэрам Этынгерам.

Разам з тым на фінальнай стадыі знаходзіцца падрыхтоўка дамоваў пра спрашчэнне візавага рэжыму і пра рэадмісію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў