Беларусь не мае намеру абмяжоўваць уезд грамадзянаў КНР


Міністэрства аховы здароўя Беларусі не разглядае ўвядзенне абмежавання ўезду грамадзянаў Кітаю, як гэта зрабілі ў Расеі, піша «Интерфакс».

Расея з 20 лютага часова прыпыніла ўезд жыхароў з Паднябеснай на тэрыторыю РФ. У сваю чаргу наша краіна пакуль не мае намеру абмежаваць уезд грамадзянаў КНР праз каронавірус.

«З улікам апошніх рэкамендацыяў САЗ закрыццё межаў у Беларусі пакуль не разглядаецца», – паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

19 лютага з Расеі вяртаюцца грамадзяне Беларусі, якіх эвакуявалі з кітайскага Ўу-Ханю ў Цюмень. Два тыдні яны правялі ў адмысловым каранціне.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што каронавірусу ў Беларусі не выяўлена. Тым часам у свеце зарэгістравана 75 199 захворвання на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 2010 асобаў.

Hавiны
Расея прыпыніць уезд грамадзянам Кітаю з 20 лютага
2020.02.18 21:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў