Беларусь працягне перамовы з Расеяй для кампенсацыі стратаў ад бруднай нафты. Пра гэта паведаміў 17 верасня намеснік старшыні «Белнафтахіму» Уладзімір Сізоў.
Прадстаўнік канцэрну адзначыў, што частка зафіксаванай шкоды ўжо кампенсаваная, але засталіся пытанні адносна не атрыманых даходаў за транзіт нафты, недазагрузку нафтаперапрацоўчых заводаў і шкоды абсталяванню, перадае БелТА.
Паводле яго, канкрэтныя сумы кампенсацыі вызначаць перамовы з расейскім бокам.
Сізоў таксама пацвердзіў гатовасць Беларусі прапампаваць да канца года планавы аб’ём транзітнай нафты.
МГ belsat.eu