Беларусь не бачыць неабходнасці ў адзінай падатковай сістэме з Расеяй


Намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Эла Сяліцкая адказала на прапанову віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрыя Козака. Апошні распавёў, што агульны Падатковы кодэкс здыме для Беларусі пытанне пра кампенсацыю за падатковы манеўр і прапанаваў працаваць у гэтым кірунку.

У сваю чаргу намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая сказала, што неабходнасці ў адзінай падатковай сістэме з Расеяй няма

«На мой погляд, гэта не зусім трэба, таму што першапачаткова мы вялі размову пра інтэграваную сістэму падатковага адміністравання. Таму што на тэрыторыі дзвюх краін ужо створаны аўтаматычныя інфармацыйныя сістэмы. І казаць пра тое, што сёння хтосьці павінен усё перабудаваць і ўзяць за аснову сістэму іншай дзяржавы, на мой погляд, не зусім правільна. Таму што ўкладзеныя сродкі бюджэту, падаткаплацельшчыкаў, сістэмы працуюць, даюць эфект», – цытуе словы Элы Сяліцкай РБК.

Раней беларускі бок выказваўся, што ўвядзенне агульнага Падатковага кодэксу для Беларусі і Расеі зойме нават не адзін год. Расейскія падаткі разлічаныя на нафтаздабычу, той час як у Беларусі сістэма развіваецца ў іншым напрамку. Тым не менш у межах інтэграцыі Расеі і Беларусі вядзецца пра ўніфікацыю падатковага заканадаўства.

Hавiны
«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй
2019.09.16 08:57

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў