Нацбанк: Беларусь не абмяркоўвае новую крэдытную праграму з МВФ


Беларусь цяпер не абмяркоўвае новую крэдытную праграму з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц, піша БелТА.

«Я не буду каментаваць гэтыя рэчы, гэтыя пытанні мы не абмяркоўваем цяпер з Міжнародным валютным фондам», – сказаў Дзмітрый Калечыц, адказваючы на ​​пытанне, пры якіх умовах магчыма аднаўленне перамоваў па новай праграме з МВФ.

Беларуская дэлегацыя 16-18 кастрычніка знаходзілася з візітам у Вашынгтоне для ўдзелу ў штогадовых пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і Групы Сусветнага банку. Паводле Калечыца, падчас сустрэчаў абмяркоўвалі толькі пытанні, «звязаныя з ацэнкай агульнаэканамічнай палітыкі, плюс пытанні тэхнічнага падтрымання».

Hавiны
«Гэта было палітычнае рашэнне». Беларусь і Расея ствараюць уласную сістэму фінансавых разлікаў
2019.10.22 13:34

На наступным тыдні Менск наведае місія МВФ пад кіраўніцтвам Жана Міньяна. Яна будзе працаваць у Беларусі да 5 лістапада.

Беларусь атрымала папярэдні крэдыт МВФ на $ 3,5 млрд у 2009-2010 гадах і ўжо па ім разлічылася. У канцы 2015 годзе ўрад Беларусі заяўляў, што абмяркоўваецца прыцягненне новага крэдыту МВФ на суму $ 3 млрд. У 2017 годзе перамовы на гэты конт былі прыпыненыя.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў