Беларусь накіруе на ўсход Украіны «гуманітарку» на $ 80 тыс.


Грузавікі МНС Беларусі з гуманітарнай дапамогай

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне.

Адпаведнае рашэнне сваёй пастановай зацвердзіў Савет міністраў.

Згодна з дакументам, МНС, Мінпраму, канцэрну «Белдзяржхарчпрам», Гарадзенскаму і Віцебскаму аблвыканкаму даручана «забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцяў» на суму Br 160 544 (каля $ 80 тыс.).

Сярод іншага ўкраінцам перададуць 7,5 тыс. кансерваў, 2,5 тыс. пачкаў цукру, 450 камплектаў мэблі для вучняў ды 88 лядоўняў «Атлант».

Груз аплацяць за кошт бюджэтных сродкаў, спецыяльна прадугледжаных на такія мэты. Размяркоўваць яго на месцы ва Украіне будуць прадстаўнікі місіі «Чырвонага крыжу».

У красавіку каардынатар гуманітарных праграм ААН па Украіне Ніл Ўокер заявіў, што гуманітарныя агенцтвы маюць толькі 3 % ад $187 млн, неабходных для рэалізацыі гуманітарнай дапамогі жыхарам паўднёвага ўсходу краіны.

Паводле Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН, у 2018 годзе 4,4 млн асобаў пацярпелі ў выніку канфлікту на Данбасе або былі вымушаныя стаць уцекачамі. Яшчэ 3,4 млн асобаў патрэбная гуманітарная дапамога.

НМ, belsat.eu, фотаздымак МНС

Стужка навінаў