«Беларусь на разломе»: 2–3 снежня пройдзе Менскі форум


У ім возьмуць удзел Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў ФРГ Гайка Маас.

Традыцыйны МЕНСКІ ФОРУМ адбудзецца 2 і 3 снежня. У гэтым годзе дыскусіі ўпершыню пройдуць цалкам онлайн.

У час форуму будуць шукаць адказы на пытанні аб беларускім палітычным крызісе, аб тым, як дасягнуць прымірэння, як развіваць адносіны з суседзямі.

«У гэты пераломны для Беларусі момант МЕНСКІ ФОРУМ заклікае спыніць гвалт і вызваліць палітычных зняволеных. Мы перакананыя, што краіна мае патрэбу ў адкрытым дыялогу аб яе палітычнай будучыні. Мы спадзяемся, што форум дапаможа наладзіць такі дыялог», – дзеліцца Маркус Мэкель, выканаўчы дырэктар Беларуска-нямецкага таварыства (DBG, Deutsch-belarussische Gesellschaft), які арганізуе форум.

 

Менскі форум адкрыецца 2 снежня.

Форум пачне працу аб 11-й гадзіне 2 снежня. На цырымоніі адкрыцця выступяць міністр замежных спраў ФРГ Гайка Маас, міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, кандыдатка на прэзідэнцтва і беларуская лідарка Святлана Ціханоўская, а таксама гісторык Тымаці Снайдэр.

У ліку гасцей пяці дыскусійных секцый форуму сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павел Латушка і апазіцыйны палітык Вераніка Цапкала. Вераніка Цапкала далучыцца да заключнай дыскусійнай групы, якая збярэццы 3 снежня а 13-й гадзіне цэнтральнаеўрапейскага часу. У спісе гасцей таксама значыцца намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ФРГ Кляра Гайвіц.

Жывая трансляцыя будзе даступная на сайце www.minskforum.org/ru на беларускай або рускай, англійскай і нямецкай мовах.

Падчас форуму на сайце будзе працаваць чат.

«Белсат» у гэтым годзе ўдзельнічае ў Форуме ў якасці інфармацыйнага партнёра.

IK, belsat.eu

 

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў