Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2019» прадставіць Лізавета Міснікава


Позна вечарам, 20 верасня, стала вядома, хто будзе прадстаўляць Беларусь на 17-ым песенным конкурсе дзіцячага «Еўрабачання» у Глівіцах.

Пераможца конкурсу Лізавета Міснікава. Фота: скрыншот tvr.by

Дзіцячае «Еўрабачанне» ў 2019 годзе пройдзе ў горадзе Глівіцы (Польшча). Некаторыя краіны ўжо вызначыліся з тым, хто менавіта будзе прадстаўляць іх на міжнародным конкурсе, Беларусь зрабіла гэта сёння, 20 верасня. Па выніках галасавання журы і гледачоў пераможцай нацыянальнага адбору дзіцячага «Еўрабачання» стала Лізавета Міснікава. Яна прадставіць Беларусь з песняй «Попельны».

Міжнародны конкурс пройдзе 2 лістапада. Спаборнічаць будуць прадстаўнікі 19 краінаў.

Вынікі галасавання гледачоў. Фота: скрын з трансляцыі tvr.by

 

Вынікі галасавання журы не супалі з тым, як галасавалі гледачы. Фота: скрыншот з трансляцыі tvr.by
Глядзі таксама
Каментары