Беларусь – на 8-м месцы ў рэйтынгу пашпартоў постсавецкай прасторы


Якія магчымасці ў плане падарожжаў дае беларускі пашпарт?

Па колькасці краінаў, у якія ўладальнік пашпарту можа паехаць без візы, Беларусь аказалася на 8-м месцы ў параўнанні з іншымі постсавецкімі краінамі – роўна пасярэдзіне рэйтынгу. Беларусам не патрэбная віза ў 77 краінаў.

Першыя тры радкі займаюць Латвія, Літва ды Эстонія, грамадзяне якіх могуць наведваць без візы адпаведна 179, 179 і 178 краінаў.

Самы нявыгадны пашпарт у рэйтынгу – Туркменістану. Туркмены могуць паехаць без візы ў 53 краіны свету.

У той жа час беларусы – адзіныя са спісу, хто можа без візы падарожнічаць па ўсёй тэрыторыі Кітаю.

НМ, belsat.eu, паводле DW

Глядзі таксама
Каментары