Беларусь – на 29 месцы па даступнасці бензіну ў Еўропе


Эксперты расейскага РИА «Рейтинг» па замове РИА «Новости» разлічылі аб’ём бензіну, які могуць набыць на свой сярэднемесячныя заробак жыхары краінаў Еўропы. У складзеным рэйтынгу Беларусь апынулася на 29 месцы ў Еўропе з 33 дзяржаваў.

Нягледзячы на ​​тое, што паліва ў Беларусі адно з самых танных у рэгіёне, наша краіна традыцыйна займае 3-е месца, пасля Казахстана і Расеі, набыць на сярэдні заробак паліва беларусы могуць адносна няшмат.

Паводле расейскіх адмыслоўцаў, на сярэдні заробак грамадзяне Беларусі могуць набыць 568,9 літраў 95-га бензіну. Згодна з такім паказнікам наша краіна займае толькі 29-е месца ў Еўропе. Менш на сярэдні заробак могуць заправіць бензінам толькі ў Латвіі, Балгарыі, Румыніі і Украіне.

Узначальвае ж бензінавы рэйтынг Люксембург. Жыхары гэтай краіны могуць набыць на свае сярэднія заробкі больш за 3 тысячы літраў бензіну. Кошты на паліва ў Люксембургу адносна невысокія, а заробкі пры гэтым адныя з самых вялікіх у Еўропе. Другое месца заняла Нарвегія з 2,3 тысячамі літраў. Бензін тут даволі дарагі, аднак, пры гэтым і зарплаты таксама вельмі высокія. Лідарамі па даступнасці бензіну таксама зʼяўляюцца Аўстрыя, Вялікая Брытанія, Швецыя і Данія. Жыхары гэтых краінаў могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі больш за 1,9 тысяч літраў паліва.

Адметна, што Расея, якая славіцца сваймі нафтавымі радовішчамі, размясцілася ў рэйтынгу на дваццатым месцы побач з Эстоніяй і Партугаліяй. Жыхары РФ могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі каля 826 літраў 95-га бензіну.

Аб’ектыў
Дзетак з асаблівасцямі развіцця не вязуць у школу, бо «няма бензіну»
2019.01.16 21:31

СК, belsat.eu, паводле thinktanks.by

Стужка навінаў