Беларусь – на 14-м месцы ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакею


Міжнародная федэрацыя хакею апублікавала на сваім сайце рэйтынг зборных з жартаўлівымі апісаннямі.

Насупраць Беларусі, якая апынулася на 14-ай пазіцыі, напісана «Мы прымаем вусы ўсур’ёз» («We take moustaches seriously»).

На першым месцы ў рэйтынгу – Швецыя. Насупраць назвы гэтай краіны напісана «Аперацыя Перамога без братоў». Гэта намёк на шведскіх хакеістаў, братоў Седзінаў, якія ў красавіку абвесцілі пра завяршэнне кар’еры.

Насупраць Расеі стаіць надпіс «Гэй, трэнер згаліў вусы?» – гаворка пра экс-трэнера Алега Знарка. Ілля Вараб’ёў, які на дадзены момант узначальвае расейскую дружыну, вусаў не мае.

Беларусы стартавалі з буйной паразы

Цяпер у Даніі праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. У дэбютным матчы беларуская зборная саступіла Швецыі – 0:5.

Сёння а 17:15 наша каманда сустрэнецца з Францыяй, якая ў першы гульнявы дзень з буйным лікам саступіла Расеі – 0:7.

Наперадзе Беларусь чакаюць гульні з іншымі камандамі з групы «A» – Расеяй, Швецыяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Чэхіяй ды Швейцарыяй.

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ў ВК Міжнароднай федэрацыі хакею

Стужка навінаў