Беларусь – на 101 месцы ў рэйтынгу міралюбнасці


Інстытут эканомікі і міру (The Institute for Economics and Peace) прааналізаваў сітуацыю ў 163 краінах свету, у якіх жывуць 99,7 % насельніцтва.

У выніку быў складзены «Глабальны індэкс міралюбнасці» (Global Peace Index).

Сёлета Беларусь паднялася ў рэйтынгу на два пункты і заняла 101-ую пазіцыю. На апошнім месцы (163) – Сірыя, а ачольвае рэйтынг Ісландыя.

Калі гаварыць пра нашых суседзяў, то Расея на 154-м месцы, Польшча – на 32-м, Літва – на 36-м, Латвія – на 31-м, Украіна – на 152-м.

Падчас складання рэйтынгу ўлічвалі ўзровень з’яднанасці грамадства, выкананне правоў чалавека, узровень тэрарыстычнай пагрозы і тое, наколькі стабільнае эканамічнае і палітычнае становішча ў краіне.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары