Беларусь мае намер распачаць экспарт бульбы ў ЕЗ


Беларусь плануе распачаць пастаўкі бульбы ў Еўразвяз, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення вонкаваэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарчу Аляксей Багданаў.

«Мы зараз актыўна працуем над тым, каб адкрыць пастаўкі беларускай бульбы на еўрапейскі рынак», – цытуе словы Аляксея Багданава interfax.

Ён адзначыў, што пакуль у Беларусі няма такога права праз тое, што наша краіна падпадае пад некаторыя дырэктывы ЕЗ.

Тым не менш, удакладніў Багданаў, беларускі бок ужо накіраваў заяўку на пераатэстацыю сваіх земляў. Цяпер Еўракамісія разглядае гэтую прапанову.

Як праінфармаваў прадстаўнік Мінсельгасхарчу, у 2018 годзе Беларусь у цэлым экспартавала 280 тысячаў тон бульбы на 50,2 мільёны долараў (зніжэнне на 28 % у натуральным выражэнні і на 23 % у вартасным да 2017 года).

«Прычына гэтага – зніжэнне на 16 % валавой вытворчасці бульбы ў краіне і вялікі рост яе вытворчасці ў Расейскай Федэрацыі, што ў цэлым паўплывала на экспартныя інтарэсы нашай дзяржавы ў гэтым напрамку», – растлумачыў Багданаў.

Сярод іншых фактараў ён таксама адзначыў нізкую актыўнасць беларускіх вытворцаў па прасоўванні на новыя рынкі.

Як канстатаваў Багданаў, у цяперашні час геаграфічна экспарт бульбы на 94,3 % фармуюць таварныя патокі ў краіны ЕАЭС, пры гэтым на РФ прыходзіцца 99,4 %. Тлумачыцца гэта, па яго словах, «сфармаванымі шматгадовымі гандлёва-эканамічнымі стасункамі і прэміяльнасцю расейскага рынку па коштавым фактары адносна іншых краінаў».

Hавiны
Статыстычная анамалія: экспарт вугалю з Беларусі ва Украіну за год вырас больш чым у 980 разоў
2019.02.21 10:39

СК, belsat.eu

Стужка навінаў