Беларусь лідаруе сярод краінаў былога СССР па росце спажывецкіх коштаў


Аналіз улічваў перыяд студзень-ліпень 2016 года. За 7 месяцаў спажывецкія кошты ў нашай краіне павялічыліся на 7,8%.

Далей ідуць:

Азербайджан (5,9%);

Казахстан (5,2%);

Украіна (4,8%);

Расея (3,9%);

Таджыкістан (3,7%);

Эстонія (1,8%);

Латвія (0,8%);

Літва (0,3%).

Цэны знізіліся ў Малдове (на 0,9%), Грузіі (на 1%), Кыргызстане (на 2,3%) і Арменіі (на 3,3%).

У мінулым годзе за такі ж перыяд Беларусь заняла трэцяе месца.

belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў