Беларусь – лідар у СНД па вытворчасці мяса і бульбы


Згодна з найноўшым аглядам Белстату, прысвечанаму Сусветнаму дню харчавання, Беларусь – мяса-малочна-бульбяная імперыя.

Паводле вынікаў 2015 года, па вытворчасці на душу насельніцтва бульбы, мяса, малака ды яек Беларусь стала першай сярод краінаў СНД.

632 кг бульбы, 121 кг мяса, 743 л малака і 402 яйкі – столькі б давялося з’есці кожнаму беларусу, калі б не экспарт.

Па вытворчасці збожжа на чалавека – 912 кг – Беларусь займае трэцяе месца пасля Украіны (1.400 кг) і Казахстана (1.064 кг).

На аднаго жыхара краіны ў 2015 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расеі і Казахстане. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае Казахстан у 2,5 разы, Кыргызстан, Украіну, Арменію і Расею ў 3–3,5 разы, падаюць «Беларускія навіны».

Хто гэта есці

Беларусь пастаўляе харчы ў 64 краіны свету, асноўным спажыўцом з’яўляецца Расея.

Летась Беларусь прадала за мяжу годзе за мяжу харчоў на $ 3 млрд 596,3 млн (13,5 % агульнага абʼёму экспарту тавараў). У студзені–жніўні гэтага года экспарт харчоў вырас да 14,7 % і склаў $ 2 млрд 229,4 млн.

«Белсат» віншуе ўсіх з Сусветным днём харчавання, які адзначаецца сёння.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў