Беларусь – краіна з жаночым тварам


Сярэдні ўзрост беларускіх жанчынаў на пачатак 2018 года склаў 42,8 года. У 2011 года гэты ўзрост складаў 42 гады. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў статыстычнай аглядзе, прымеркаваным да Міжнароднага жаночага дня, які падрыхтаваў Белстат.

Паводле папярэдніх звестак беларускага статыстычнага ведамства, на пачатак 2019 года колькасць жанчынаў у Беларусі склала 5,1 мільёнаў чалавек, або 53,4 % агульнай колькасці насельніцтва.

У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае пераважная большасць жанчынаў (79 %), у сельскіх населеных пунктах – кожная пятая жыхарка краіны.

Сярэдні ўзрост жанчынаў на пачатак 2018 году склаў 42,8 года. Прычым у гарадах жаночае насельніцтва значна больш маладое, чым у сельскай мясцовасці.

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце складае 84 %.

Адукацыйны ўзровень жанчынаў вышэйшы, чым у мужчын. Сярод занятых жанчынаў 38 % маюць вышэйшую адукацыю, 27 % – сярэднюю спецыяльную (сярод мужчын – 27 % і 18 % адпаведна).

Сёння ў Беларусі жанчыны аддаюць перавагу ствараць сем’і ва ўзросце 20 – 24 гадоў (32,1 % ад агульнай колькасці шлюбаў). Калі ў 2011 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб складаў 24,5 года, то ў 2018 годзе – ужо 26 гадоў, паўторны – 38,1 года (у 2011 годзе – 37,1 года).

У 2018 годзе больш за 900 жанчынаў заключылі шлюб ва ўзросце больш за 60 гадоў.

Таксама ў мінулым годзе ў Беларусі 93 тысячаў жанчынаў сталі маці. У мінулым годзе на долю другіх нараджэнняў прыйшлося 39,4 %, трэцяе – 15,4 %, чацвёртае і больш – 6 %.

ВІДЭА
Кветкі і цукеркі ці барацьба за роўнасць? Як беларусы забыліся пра сапраўдны сэнс Жаночага дня
2019.03.07 16:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў