Беларусь і Уругвай рыхтуюць бязвізавы рэжым


Намеснік кіраўніка МЗС Яўген Шастакоў паведаміў, што Беларусь і Уругвай дамаўляюцца аб бязвізавых паездках па агульнаграмадзянскіх пашпартах.

«Стварэнню дадатковых умоваў для кантактаў нашых грамадзянаў і развіццю магчымасцяў гандлёва-эканамічнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу Беларусі і Уругвая шмат у чым бы спрыяла больш хуткае ўстанаўлення бязвізавага рэжыму паміж краінамі. На наш погляд, гэтае пытанне цалкам адпавядае інтарэсам абодвух бакоў», – адзначыў Яўген Шастакоў.

Намеснік міністра выказаў надзею, што пытанне будзе вырашанае ў найбліжэйшы час.

Амбасадар Уругвая ў Расеі і Беларусі па сумяшчальніцтве Энрыке Хуан Дэльгада Хента ў сваю чаргу нагадаў, што раней было падпісана пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартах.

«Мы знаходзімся ў кроку ад падпісання такога пагаднення для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў. Дадзенае пагадненне з’яўляецца фундаментальным у двухбаковых стасунках і стане залогам паспяховага культурнага і турыстычнага абмену», – заявіў ён.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў