Беларусь і Украіна спадзяюцца на павелічэнне таваразвароту да 8 мільярдаў долараў


Беларусь спадзяецца павялічыць узаемны гандаль з Украінай да 8 мільярдаў долараў у наступным годзе, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка ў Гомлі на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Падчас адкрыцця Форуму бакі падпісалі некалькі дамоваў пра міжрэгіянальную супрацу.

Таваразварот Беларусі і Украіны па выніках 2017 года дасягнуў 4,6 мільярда долараў. У параўнанні з 2016 годам рост склаў каля 20%, адзначыў віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка.

«Украіна працягвае заставацца для Беларусі найважнейшым гандлёвым партнёрам. У апошнія гады мы назіраем пазітыўную дынаміку ў гандлёва-эканамічных адносінах, нам істотна ўдалося пераадолець падзенне, якое было ў 2013 годзе, і вярнуць гандаль на траекторыю росту», – цытуе словы Ігара Ляшэнка агенцтва ТАСС.

Сёлета ўзаемны гандаль паміж Менскам і Кіевам складзе каля 5 мільярдаў долараў ЗША.

Падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў.

Hавiны
Лукашэнка і Парашэнка правядуць перамовы сам-насам у Гомлі
2018.10.26 08:43

СК, belsat.eu

Стужка навінаў