Беларусь і Расея створаць супольны спіс невыязных


Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Расеі плануюць завяршыць фармаванне супольнага спісу неўязных грамадзянаў, а таксама стварыць супольны спіс невыязных. Пра гэта паведамляе БелТА.

Па выніках паседжання 7 лютага ў Віцебску міжведамаснай працоўнай групы, ведамствы заявілі, што да 1 сакавіка збіраюцца сфармаваць агульны спіс неўязных грамадзянаў. Таксама дамоўлена падрыхтаваць пагадненне, якое будзе рэгламентаваць пытанні абмену інфармацыі ў галіне міграцыі ў дачыненні да ўласных грамадзянаў, заявіў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Hавiны
Момант ісціны. Ці спыняць Лукашэнка і Пуцін нафтавыя, газавыя ды прадуктовыя войны?
2020.02.07 08:51

У сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі ў 2021 годзе ў Менску і матчамі чэмпіянату Еўропы па футболе 2022 года ў Санкт-Пецярбургу бакі абмеркавалі магчымасць заключыць пагадненне, якое дазволіць грамадзянам трэціх краін ажыццяўляць транзіт праз тэрыторыю Расеі і Беларусі для ўдзелу ў міжнародных падзеях.

Таксама, заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС Расеі Дзмітрый Дземідзенка, у бліжэйшы час можа быць зацверджаны праект канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Абноўлена
Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам пачалася са спазненнем
2020.02.07 12:17

Пагадненне дазволіць замежным грамадзянам, з якімі ў дзвюх краін супадаюць агульны рэжым знаходжання, перасякаць унутраную мяжу Беларусі ды Расеі чыгуначным і аўтамабільным транспартам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў