Беларусь і Расея распрацавалі дарожныя мапы ў электраэнергетычнай і газавай сферах


Прадстаўнікі энергетычных ведамстваў Расеі і Беларусі абмеркавалі актуальныя пытанні ў энергетыцы і прапрацавалі пытанні дарожных мапаў у энергетычнай і газавай сферах, паведамляе сайт Мінэнерга Беларусі.

Дарожныя мапы ў энергетычнай сферы разглядалі Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падчас сустрэчы з Міністрам энергетыкі Расеі Аляксандрам Новакам у Маскве.

Дарожныя мапы беларускі бок перадасць для разгляду прэм’ер-міністру Беларусі.

Дарожныя мапы інтэграцыі Беларусі і Расеі маюць быць падрыхтаваныя цягам лістапада. Анасуецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпішуць гэтыя дакументы 8 снежня, у гадавіну стварэння так званай Саюзнай дзяржавы.

Hавiны
«Bloomberg»: Захад спрабуе вырваць Беларусь з ценю Масквы, але ў Менску няма поля для манеўру
2019.11.11 11:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў