Беларусь і Расея падпісалі шэраг пагадненняў наконт БелАЭС і паставак нафты


Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін падпісалі ў Маскве тры дакументы ў сферы энергетыкі. Пра гэта піша БелТА.

Раман Галоўчанка паведаміў журналістам, што два дакументы з трох датычацца змяненняў у міжурадавага пагаднення аб будаўніцтве БелАЭС. Трэці дакумент рэгулюе ўмовы пастаўкі расейскіх нафты ў Беларусь.

«Мы сёння падпісалі тры міжнародныя дакументы, – распавёў Раман Галоўчанка. – Да апошняга дня не была зразумела дакладная колькасць, на якуСутнасць дамовы аб пастаўках нафты пакуль невядомая.ю мы выйдзем. Тым не менш задача-максімум выкананая: гэта два пратаколы да міжурадавага пагаднення па збудаванні Беларускай атамнай станцыі і асобнае пагадненне, якое рэгулюе ўмовы паставак энерганосьбітаў, у прыватнасці нафты, у Беларусь».

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што ўсе падпісаныя дакументы адпавядаюць інтарэсам Беларусі. «Больш за тое, і па будаўніцтве атамнай станцыі, і па пастаўках энерганосьбітаў яны зʼяўляюцца вельмі выгаднымі для нашай краіны. Магу сказаць, што толькі па будаўніцтве атамнай станцыі Беларусь атрымала эканомію, якая вылічаецца сотнямі мільёнаў долараў».

Сутнасць дамовы аб пастаўках нафты пакуль невядомая.

Hавiны
Расейскі прэм’ер заявіў пра важнасць паглыблення інтэграцыі з Беларуссю
2020.07.14 16:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў