Беларусь і Расея дамовіліся наконт цаны на газ


У Санкт-Пецярбурзе старшыня праўлення «Газпром» Аляксей Мілер і міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падпісалі пратакол, у адпаведнасці з якім вызначаны парадак фармавання цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2021 годзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Газпрому».

У сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе, па выніках якой быў падпісаны пратакол наконт парадку фармавання цэнаў на газ, таксама прымаў удзел амбасадар Беларусі Уладзімір Сямашка.

Канкрэтны прынцып фармавання коштаў на газ, ягоная цана не агучваецца. Аднак БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі паведамляе:

«Узгоднены бакамі ўзровень коштаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэй, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненні аб парадку фармавання цаны на газ, падпісаным у 2011 годзе».

У 2020 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі складае $ 127 за 1 тыс. куб.м.

Нагадаем, раней афіцыйны Менск патрабаваў ад Масквы зніжкі на цану на газ да ўзроўню Смаленскай вобласці.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў