Беларусь і Расея будуць разам змагацца з каронавірусам?


Прэм’ер-міністры Беларусі ды Расеі абмеркавалі сітуацыю з каронавірусам. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе РФ.

Увечары 14 сакавіка адбылася тэлефонная размова паміж расейскім прэм’ерам Міхаілам Мішусціным і прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковай гандлёва-эканамічнай супрацы, а таксама сітуацыю з распаўсюдам новай каронавіруснай інфекцыі.

Hавiны
Праз каронавірус БЧ скасоўвае цягнікі ва Украіну і Малдову: як, што і калі
2020.03.15 09:32

Кіраўнікі ўрадаў дамовіліся падтрымліваць кантакты па гэтых і іншых пытаннях.

Паводле афіцыйных звестак, у Расеі пацверджаныя 59 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. У Беларусі паведамляецца пра 32 выпадкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў