Беларусь і Нарвегія рыхтуюць дакументы аб спрашчэнні візавага рэжыму


З улікам падпісання пагадненняў паміж Беларуссю і Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, Менск і Осла дамовіліся аб падрыхтаванні аналагічных дакументаў паміж нашай краінай і Нарвегіяй, паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС.

Перамовы дыпламатаў у Осла.
Фота: mfa.gov.by

У Осла прайшоў чарговы раўнд кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Нарвегіі. Папярэднія кансультацыі адбыліся ў снежні 2018 году ў Менску.

Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Аўдун Халворсэн і намеснік Міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка падчас сустрэчы адзначылі актывізацыю беларуска-нарвежскага ўзаемадзеяння. Бакі дамовіліся, што ўжо ў бліжэйшы час распачнуць рыхтаваць дакументы аб узаемным спрашчэнні візавага рэжыму паміж краінамі.

Напярэдадні кансультацыяў Алег Краўчанка выступіў на беларуска-нарвежскім бізнес-сняданку. Асноўнай тэмай імпрэзы стаў экспарт беларускіх ІТ-паслугаў у Нарвегію.

Hавiны
«Нафтан» распачаў пераапрацаванне нарвежскай нафты
2020.01.28 08:33

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў