Беларусь і МВФ не абмяркоўваюць тарыфы ЖКГ


Беларусь больш не абмяркоўвае на перамовах з МВФ тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Пра гэта 12 траўня ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты па выніках удзелу ў вясновай сесіі МВФ і Сусветнага банку ў Вашынгтоне.

Па словах міністра, хоць раней бакі спрабавалі зблізіць пазіцыі па гэтых пытаннях, цяпер гэтыя патрабаванні фонду ў дачыненні да Беларусі не абмяркоўваюцца і не будуць ужывацца.

ЖКГ: Лукашэнка загадаў, каб усё стала добра

Дзмітрый Круты мяркуе, што на сітуацыю мог паўплываць негатыўны досвед фонду ва Украіне, дзе рэзкае павышэнне тарыфаў спарадзіла моцны крызіс неплацяжоў.

Таксама міністр заявіў, што канкрэтных перамоў адносна канцэпту новай праграмы з МВФ падчас візіту ў Вашынгтон не праводзілася з прычыны будучых выбарчых кампаній у Беларусі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары