Беларусь і Казахстан разглядаюць два варыянты пастаўкі нафты


Беларусь завяршае рыхтаванне міжурадавага пагаднення з Казахстанам пра пастаўкі нафты. Пра гэта заявіў 17 верасня намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

У якасці магчымых маршрутаў пастаўкі разглядаюцца варыянты выкарыстання агульнай сістэмы магістральных нафтаправодаў і пастаўкі па чыгунцы. Сізоў нагадаў, што абодва гэтыя варыянты ўжо ўжываліся 2000-х гадоў, паведамляе ТАСС.

Hавiны
Ці дазволіць Расея Беларусі купляць нафту ў Казахстане?
2019.05.27 17:28

Аб’ёмы імпарту казахстанскай нафты, паводле прадстаўніка канцэрну, будуць залежыць «ад эканамічнай мэтазгоднасці».

Пры гэтым ён удакладніў, што транспартаванне нафты прадугледжвае ўдзел кампаніяў з Расеі.

Hавiны
Лукашэнка плануе вярнуцца да пытання падатковага манеўру ў Расеі
2019.09.16 13:29

Нагадаем, што казахскі амбасадар у Менску Аскар Бейсенбаеў на прэс-канферэнцыі 16 верасня адзначыў, што пагадненне аб пастаўках нафты з Казахстану ў Беларусь бакі могуць падпісаць падчас візіту ў кастрычніку Лукашэнкі ў Нур-Султан у кастрычніку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў