Беларусь і Казахстан абмяркоўваюць пагадненне пра пастаўкі нафты


Пытанні развіцця супольных праектаў, у тым ліку падпісанне міжурадавага пагаднення ў галіне паставак у Беларусь нафты і нафтапрадуктаў, абмеркаваныя падчас працоўнага візіту ў Казахстан беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм’ер-міністра Аляксандрам Турчынам, паведамляе прэсавая служба Савету Міністраў.

Візіт арганізаваны ў межах падрыхтоўкі запланаванага на другую палову 2019 года афіцыйнага візіту ў Казахстан кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Бакі дэталёва абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-казахстанскіх стасункаў. Асаблівы акцэнт зроблены на неабходнасці развіцця існых і пошуку новых супольных праектаў», – паведамляе прэс-служба Саўміну Беларусі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрства прамысловасці, канцэрну «Белнафтахім» і кіраўнікі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

«Адзначана неабходнасць завяршэння падрыхтоўкі да падпісання двухбаковых дакументаў, у тым ліку і пагадненне паміж урадамі Беларусі і Казахстана пра гандлёва-эканамічную супрацоўніцу ў галіне паставак у Беларусь нафты і нафтапрадуктаў, а таксама значных камерцыйных кантрактаў паміж субʼектамі гаспадарання», – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
Казахстан і Беларусь могуць правесці перамовы аб пастаўках нафты на працягу 2 тыдняў
2019.05.28 09:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў