Беларусь і Арменія на саміце «Усходняга партнёрства» адмаўляюць акупацыю Крыму


Афіцыйныя Менск і Ерэван заблакуюць выніковую заяву саміту «Усходняга партнёрства», калі там застанецца фармулёўка «анексія Крыму». Еўрапейскія дыпламаты цяпер рыхтуюць новую версію супольнай заявы. Пра гэта паведамляе «РБК» са спасылкаю на агенцтва «Reuters».

Карэспандэнт «Reuters» спасылацца на аднаго з дыпламатаў, што браў удзел у абмеркаванне выніковай заявы саміту. Суразмоўца распавёў, што гэтае абмеркаванне было «нялёгкім».

Саміт адбываецца 21-22 траўня ў Рызе. Беларускую дэлегацыю, як і мінулым разам, ачольвае міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Адпаведнае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка. Сёлетні саміт «Усходняга партнёрства» будзе чацвёрты з ліку. Папярэдні праходзіў у 2013 годзе ў Вільні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў