Парашэнка: Беларусь адмовілася прызнаць анексію Крыму


Прэзідэнт Украіны пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Беларусь адмовілася прызнаць анексію Крыму падчас узгаднення фінальнай дэкларацыі Усходняга партнёрства. Пра гэта палітык заявіў журналістам у Рызе, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Сітуацыю з анексіяй Крыму прызнаў увесь свет. Цяпер Беларусь павінна вызначыцца са сваёй пазіцыяй», – заявіў Пётр Парашэнка.

Беларусь і Арменія адмовіліся падпісаць выніковую дэкларацыю саміту Усходняга партнёрства, бо ў ёй утрымлівалася фармуліроўка аб «незаконнай анексіі» Крыму, паведамляе «Reuters».

Саміт Усходняга партнёрства праходзіць у Рызе 21 – 22 траўня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных спраў Уладзімер Макей.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў