Беларусь і Албанія скасоўваюць візы


Падпісанне пагаднення паміж Беларуссю ды Албаніяй.
Фота: embassybel.ru

Урады Беларусі ды Албаніі дамовіліся аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Пра гэта паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Расеі.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі ды Албаніі падпісалі 27 снежня ў Маскве пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка і пасол Албаніі ў РФ Арбен Газіёні.

Hавiны
МЗС: некалькі месяцаў беларусы будуць плаціць за візы € 80
2019.12.20 19:04

Дакумент пасля ўступлення ў моц дазволіць грамадзянам дзвюх краін без віз уязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз іх на тэрмін да 30 дзён.

У 2018 годзе запрацавалі пагадненні аб узаемных бязвізавых паездках грамадзянаў з Кітаем, Сэнт-Кітс і Нэвіс.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў