Беларусь і ААЭ будуць разам распрацоўваць штучны інтэлект


Аляксандр Лукашэнка і Тахнун бін Заід ан-Наг’ян.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 7 лістапада сустрэўся з дарадцам у справах нацыянальнай бяспекі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Тахнунам бін Заідам ан-Наг’янам. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Інвестыцыі з пустыні: у Менску пабудуюць міжнародны фінансавы цэнтр?
2019.11.06 21:56

Бакі абмеркавалі ўжо рэалізаваныя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго ўжывання ў розных сферах.

«Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўнікі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе», – адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго, прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў