Беларусь хоча падняць тарыф на транзіт расейскай нафты на 23 %


Беларусь паінфармавала расейскую «Транснафту» пра намер павысіць на 23 % тарыф на транспартаванне нафты праз сваю тэрыторыю. Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі Мікалай Токараў. Паводле яго, «гэта такая перамоўная пазіцыя, якая патрабуе абмеркавання».

Мікалай Токараў дадаў, што «пляцоўка перамоваў будзе ва ўрадзе», паведамілі ў кампаніі.

Hавiны
«Белнафтахім» працягне павышаць кошт бензіну
2019.04.01 17:41

Каментуючы магчымае змяненне тарыфаў, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў адзначыў, што да функцыянавання нафтаправодаў прад’яўляюцца сурʼёзныя тэхнічныя і прыродаахоўныя патрабаванні, а забеспячэнне бяспекі падчас транспартавання нафты даволі затратнае і патрабуе пастаяннага маніторынгу, мадэрнізацыі і замены зношанага абсталявання, піша БелТА.

Hавiны
Сусветны банк не выключае рэцэсіі ў Беларусі з-за падатковага манеўру ў Расеі
2019.04.05 12:58

Разам з тым, заявіў Андрэй Рыбакоў, тарыф на транспартаванне нафты праз Беларусь – самы нізкі сярод краін – транзіцёраў і складае на сёння $ 0,86 на 100 тона-кіламетраў. Напрыклад, тарыф у Польшчы вышэйшы на 22 % ($ 1,05), ва Украіне – на 62 % ($ 1,39).

Ён дадаў, што праца адносна тарыфаў вядзецца стала шляхам перамоваў зацікаўленых бакоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў