Беларусь хоча больш актыўна ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях ААН


14 траўня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з дэлегацыяй супрацоўнікаў сакратарыята Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на чале з дырэктарам аддзелу дэпартамента палітычных пытанняў, мірабудаўніцтва і міратворчых аперацый сакратарыята ААН Левентам Білманам.

Сустрэча Андрэя Дапкюнаса і Левента Білманта.
Фота: mfa.gov.by

Як паведамілі ў МЗС, бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння ўдзелу Беларусі ў міратворчых аперацыях ААН, а таксама закранулі шэраг пытанняў паглыблення ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ААН на іншых напрамках дзейнасці.

Таксама суразмоўцы закранулі падрыхтоўку сумеснай міжнароднай канферэнцыі для барацьбы з тэрарызмам, якая адбудзецца ў Менску ў верасні.

Hавiны
Беларусы ЗША правялі чарнобыльскі мітынг перад будынкам ААН
2019.04.26 22:32

Андрэй Дапкюнас і Левент Білман пацвердзілі зацікаўленасць у падтрыманні рэгулярных палітычных кантактаў паміж кіраўніцтвам Беларусі і сакратарыятам ААН.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў