Беларусь гатовая дапамагчы Арменіі


Пра гэта выканаўцу абавязкаў прэм’ер-міністра Арменіі Карэна Карапецяна запэўніў Андрэй Кабякоў падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ўчора. Званок адбыўся паводле ініцыятывы беларускага боку.

Паводле прэсавага сакратара прэмʼер-міністра Беларусі Уладзіслава Сычэвіча, чыноўнікі «абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння».

Кабякоў падтрымаў армянскі народ і заявіў пра гатовасць аказаць усю неабходную дапамогу.

Гэткім чынам, Кабякоў выканаў пажаданне Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала падчас штогадовага звароту да народу і парламенту.

«Трэба патэлефанаваць ім, запытацца ўва ўладаў Арменіі, чым мы ім можам дапамагчы», – цытуе Лукашэнку «Інтэрфакс».

Карапецяну патэлефанаваў таксама прэм’ер-міністр Казахстану Бахытжан Сагінтаеў.

Жанчына на акцыі падтрымання апазіцыі ў Ерэване. Лідар пратэстаў Нікол Пашыньян у сераду зноўку вывеў людзей на вуліцы. 25 красавіка 2018 года. Фота – Глеб Гараніч/Reuters

Карэн Карапецян стаў выконваць абавязкі кіраўніка ўраду пасля таго, як Сэрж Саргсьян сышоў у адстаўку ў выніку масавых пратэстаў па ўсёй Арменіі супраць ягонага прызначэння на пасаду прэм’ер-міністра.

ДД

Стужка навінаў