Беларусь – галоўны пакупнік турэцкіх памідораў


Нашая краіна набывае памідораў болей, чым Румынія і Польшча разам узятыя.

За першыя тры месяцы 2017-га Беларусь набыла ў Турцыю памідораў на суму $ 32,4 млн, стаўшы, такім чынам, галоўным пакупніком гэтай гародніны. «Беларускія навіны» падаюць для параўнання лічбы экспарту турэцкіх таматаў у Польшчу ($ 11,8 млн) і Румынію ($ 18 млн).

Павелічэнне закупак Беларуссю адбываецца на фоне таго, што ў Расеі памідоры з Турцыі знаходзяцца ў чорным спісе. Масква ўвяла санкцыі супраць харчоў з Турцыі пасля збіцця туркамі расейскага бамбавіка Су-24.

У траўні краіны дамовіліся аб зняцці некаторых абмежаванняў, але ў дачыненні да памідораў санкцыі ўсцяж дзеюць.

ДД

Стужка навінаў