Беларусь – Францыя: найлепшыя фота і небяспечныя моманты на відэа


Выкананне гімну Францыі
Беларуская зборная
Заўзятары на стадыёне
Банер фанаў з Асіповічаў
Беларускі каларыт на трыбунах
Фанаты з Берасця
Беларусь аказалася “не па зубах”
Беларусь – Францыя – 0:0
Так выглядала трыбуна
Падзяка футбалістаў на адрас заўзятараў

Адборачны матч ЧС-2018 па футболе праходзіў на «Барысаў-Арэне» і завяршыўся нічыёй: 0:0

Беларуская зборная першыя 15 хвілінаў матчу была фактычна «прыціснутая» напорам французаў на ўласнай палове поля, аднак абароне ўдавалася стрымліваць атакі і не дапусціць небяспечных момантаў.

Ад зборнай Францыі яе заўзятары чакалі большага. На апошнім чэмпіянаце свету французы дайшла да фіналу. Там у дадатковы час з мінімальным лікам прайграла зборнай Партугаліі. Беларусь аказалася «не па зубах»!

У другім тайме беларусы ад самага пачатку спрабавалі атакаваць. Часам камбінацыі былі рызыкоўныя і смелыя, аднак не прынеслі плёну ў выглядзе забітых галоў. Затое французы на 8 хвіліне падчас вострай контратакі ледзь не здабылі браму.’

У наступным туры 10 кастрычніка беларусы згуляюць у гасцях у Нідэрландаў, французы прымуць балгарскую зборную, шведы выступяць у Люксембурзе.

Небяспечныя моманты на відэа

 



МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў