«Беларусь для людзей». Ганна Канапацкая выступіла на «Беларусь – 1»


Кандыдатка на прэзідэнцтва Ганна Канапацкая выступала на дзяржаўным тэлебачанні на дзвюх дзяржаўных мовах. Аб чым яна гаварыла?

Ганна Канапацкая на «Беларусь – 1». Скрыншот з «Беларусь – 1»

Беларусь для людзей

Перадусім Ганна Канапацкая зазначыла, што ў Беларусі зараз ёсць два шляхі.

«Самаізаляцыю і дэградацыю выбірае сённяшняя ўлада. Іншы шлях – развіцця і прагрэсу, шлях у сям’ю еўрапейскіх народу. Я за другі шлях».

Канапацкая заклікае аднавіць тое, што было згубленае за гады кіравання дзейнай улады.

«Мы згубілі больш за мільён нашых суграмадзянаў маем адсталую прамысловасць, неэфектыўную гаспадарку, паўзадушаны прыватны сектар, вялізарны доўг, беднае насельніцтва. І аўтарытарнага лідара на чале краіны».

Ганна Канапацкая.
Фота: асабістая старонка на Facebook

Ганна згадвае, што ўрад актыўна гандлюе незалежансцю. Таму трэба захаваць самае каштоўнае багацце Беларусі – людзей.

«Мая праграма – «Беларусь для людзей». Яна пабудаваная на прынцыпах еўрапейскай, дэмакратычнай, суверэннай дзяржавы для народу».

Канапацкая прыгадвае, што Беларусь здабыла незалежнасць у доўгай барацьбе: таму нашыя нашчадкі мусяць жыць у вольнай краіне. Кажа, што Беларусь – частка Еўропы, таму праеўрапейскі шлях не мусіць быць пытаннем. Яна выступае за выхад з АДКБ, Саюзнай дзяржавы, вывад расейскіх войскаў і спыненне арэнды вайсковых базаў.

Што абяцала Ганна Канапацкая

Канапацкая падтрымлівае свабоду меркаванняў, сходаў, слова. Бо толькі свабодны чалавек можа быць часткай моцнай дзяржавы.

Яна плануе зрабіць падмуркам новай эканамічнай мадэлі магчымасць зарабляць сваёй працаю. Стварыць новыя працоўныя месцы, развіваць тэхналагічныя галіны – гэтым Канапацкая будзе займацца ў бліжэйшы час.

Канапацкая, «як жанчына і матуля», плануе ўзмацніць мацярынства і дзяцінства, даць сацыяльныя гарантыі для маладых сем’яў.

Сярод цікавых прапаноў: зніжэнне ўзросту дазволу для ўступлення ў шлюб для жанчын да 17 гадоў са згоды бацькоў. Адтэрміноўка ад войску для мужчын, якія маюць малых дзяцей. Павелічэнне тэрміну прахаджэння службы да 20 гадоў, з паслядоўным пераходам да прафесійнага войску.

Фота: Вячаслаў Лазараў / Belsat.eu

Канапацкая прапаноўвае ўвесці інстытут партнёрства, замацаваць дзяржаўны інстытут сурагатнага мацярынства. Рэфармаваць сістэму аховы здароўя. Ільготы працуючым пенсіянерам, адмена падаткаў, захаванне пенсіі памерлага мужа або жонкі.

Ганна мяркуе, што бяспека – гэта першачарговая задача. Яна хоча забараніць удзел праваахоўных органаў у палітычных дзеянняў.

«Я выступаю за бяскроўны і дэмакратычны пераход улады».

Кандыдатка на прэзілэнцтва прапаноўвае замацаваць адзін тэрмін сямігадовы для прэзідэнта. Абяцае замяніць лад на парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку.

Стабільнасць Беларусі – міф

Канапацкая называе эканамічную стабільнасць Беларусі – міфам.

«Час для хуткіх зменаў згублены. Трэба ісці на рашучыя крокі».

Яна прапаноўвае грунтоўныя эканамінчыя рэформы. Напрыклад:

  • падатковую рэформу
  • поўны перагляд крэдытна-фінансавай палітыкі
  • прыватызацыю некаторых прадпрыемстваў
  • закрыццё неэфектыўных (аднак з падтрыманнем працаўнікоў)
  • Увядзенне прыватнай уласнасці на зямлю
  • Узмацненне барацьбы з карупцыяй
  • Нацыяналізацыю незаконна набытых актываў
  • Вяртанне тых сродкаў, што былі выведзеныя з краіны
  • Прадастаўленне шматузроўневых ільготаў для развіцця дробнага бізнесу.

Канапацкая разлічвае, што гэтыя захады дазволяць прывабіць інвестыцыі ў краіну.

Фота: Вячаслаў Лазараў / Belsat.eu

Яна плануе правесці ў кароткія тэрміны судовую рэформу. Канапацкая выступае за мараторый на смяротнае пакаранне. Вяртанне бел-чырвона-белага сцягу і герба «Пагоня», нацыянальнае свята – 25 сакавіка.

«Беларусь мае ўсё, каб стаць прывабнай краінай для любога. Каб споўніць, у мяне ёсць усё: воля, моц, прафесійная каманда і час. Мне патрэбная толькі вашае падтрыманне. Разам мы можам зрабіць гэта. «Я зраблю». Галасуйце за Ганну Канапацкую».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў