Беларусь датэрмінова выцесніла «брудную» нафту ў Расею


ААТ «Гомельтранснафта Дружба» датэрмінова реалізавала Дарожную мапу замяшчэння нафты з высокім утрыманнем арганічных хларыдаў – так званай бруднай нафты. Пра гэта паведаміў сайт кампаніі.

«11 ліпеня скончаныя ўсе аперацыі па замяшчэнню некандыцыйнай нафты ў магістральных трубаправодах і рэзервуарным парку на тэрыторыі Беларусі, 12 ліпеня а 13.00 ачышчаны нафтаправод ад мяжы рэспублікі да лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Унеча» ў Расейскай Федэрацыі», – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Hавiны
Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў абваліўся больш чым на 17%
2019.06.19 17:45
  • Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты,што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. У адрозненні ад НПЗ у Мазыры, на «Нафтан» забруджаная нафта трапіць не паспела, аднак праз недахоп сыравіны завод значна знізіў загрузку. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.
  • Паводле падлікаў расейскага выдання «Ведомости», агульная шкода Беларусі ад няякаснай расейскай нафты можа скласці ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн. У траўні Расея і Беларусь дамовіліся стварыць працоўную групу з 8 чалавек для ацэнкі стратаў ад забруджвання нафты ў нафтаправодзе «Дружба» і спосабаў кампенсацыі.
  • У Маскве заявілі, што Расея гатовая кампенсаваць страты, але толькі тым, хто зможа пераканаўчы даказаць іх. «Тэхнічныя спецыялісты павінны яшчэ вызначыць прычынна-выніковыя сувязі. Гэта такое пытанне, ад чаго зламаўся… ад гэтай нафты або ад натуральнага зносу», – сказаў віцэ-прэм’ер РФ Д. Козак.
Hавiны
Суму кампенсацыі за брудную расейскую нафту падлічаць толькі па выніках года
2019.06.21 10:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў