Беларусь дапамагае Украіне змагацца з расейскай дызельнай блакадай


Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Кабінеце міністраў Андрэй Герус распавёў 6 жніўня пра планы кампенсаваць спыненне паставак дызельнага паліва з Расеі за кошт паставак з Беларусі і краінаў Балтыі.

Hавiны
Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў Беларусь
2019.07.31 13:37

Чыноўнік адзначыў, што ўжо ў ліпені пастаўкі паліва павялічыліся чыгуначным транспартам з Гомелю, паведамляе ЦТС.

«З трубы дызпаліва перагружаецца ў цыстэрны і адпраўляецца ва Украіну», – растлумачыў ён.

Таксама, паводле яго, Мазырскі НПЗ пераносіць свой рамонт з верасня на кастрычнік і павялічвае прыкладна на 25 % пастаўкі дызелю ўкраінскім пакупнікам у жніўні і верасні. Калі раней яны складалі прыкладна 180 тыс. тонаў за месяц, то цяпер будзе 250-260 тыс. тонаў.

Hавiны
Лукашэнка паедзе да Зяленскага на Форум рэгіёнаў
2019.07.15 14:33

Апроч таго, павялічваюцца пастаўкі з Літвы ды іншых краінаў Еўразвязу. Расце вытворчасць і на ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Андрэй Герус падкрэсліў, што з прычыны таго, што ад украінскіх вытворцаў істотнага павелічэння чакаць не варта, асноўны акцэнт будзе на дыверсіфікацыі крыніцаў за кошт Беларусі і краінаў ЕЗ. Пастаўляць дызельнае паліва будуць чыгункай.

Расея ў чэрвені скараціла пастаўкі дызельнага паліва ва Украіну на 75 %. У жніўні расейскія пастаўкі дызельнага могуць скараціцца з 45 % да 25 % агульнага аб’ёму рынка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў