Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі


Наша краіна стала апошняй у Еўропе, што ратыфікавала Канвенцыю аб IMO.

На гэтым тыдні Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі (IMO). «Паводле IMO, дакументы аб ратыфікацыі канвенцыі аб Міжнароднай марской арганізацыі былі перададзеныя генеральнаму сакратару ААН 29 лістапада», – паведамляе прэс-служба арганізацыі.

IMO паўстала ў 1948 годзе, галоўная мэта яе дзейнасці – забеспячэнне бяспекі на моры і перадухіленне забруджвання марскога асяроддзя. Арганізацыя – структурная адзінка ААН, па сутнасці гэта апарат па абмену тэхнічнымі звесткамі ў справах міжнароднага гандлёвага суднаходства. Аднак нашая краіна далучылася да IMO апошняй у Еўропе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”403608″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Гэта супала па часе з пачаткам закупак у Азербайджана нафты і перавозкі яе на беларускія НПЗ марскім шляхам – праз Адэсу.

З улікам нашай краіны цяпер у складзе IMO – 172 сябра, таксама ў яе склад уваходзяць тры асацыяваныя чальцы – Гон-Конг, Макаў і Фарэрскія выспы.

ДД

Стужка навінаў