Беларусь будзе вырабляць беспілотныя самазвалы і брытанска-кітайскія электрамабілі


БелАЗ гатовы да прадукцыі самазвалаў-робатаў. Жодзінскі аўтагігант спраектаваў першы беспілотны кар’ерны самазвал, які зможа падымаць 130 тон і будзе перамяшчацца без удзелу кіроўцы.

Новы самазвал дапаможа мінімізаваць рызыкі для чалавека ў месцах са складанымі і неспрыяльнымі ўмовамі, распавёў дэталі амбасадар Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка.

«У яго новы дызайн і прынцыпова іншая канцэпцыя. Рух самазвала да месца пагрузкі або разгрузкі будзе адбывацца ў цалкам аўтаматычным рэжыме дзякуючы высокадакладнай сістэмы вызначэння месца GPS/Глонасс. Оптыка-электронная сістэма дазваляе машыне працаваць у любы час содняў і пры любых умовах надворʼя», – распавёў дыпламат.

Таксама Беларусь нядаўна падпісала дамову на 560 мільёнаў долар паміж беларуска-брытанскім прадпрыемствам «Юнісан» і кітайскай кампаніяй «Зоці» (Zotye) для арганізацыі ў нас вытворчасці электрамабіляў.

У 2017 годзе чысты прыбытак БелАЗа вырас у 14,5 разоў, а экспарт беларускага вытворцы гіганцкіх самазвалаў – амаль у тры разы.

ДР belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары